Віктарыянскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.
Агульная характарыстыка Універсітэт мае некалькі кампусаў у цэнтральным дзелавым раёне Мельбурна, заходнім рэгіёне Мельбурна і ў Сіднеі, што ўключаюць шэсць акадэмічных каледжаў, шэсць навукова-даследчых інстытутаў, сем навукова-даследчых цэнтраў і політэхнічны інстытут. Гэта адзін з вядучых універсітэтаў Аўстраліі.
Структура Каледж мастацтваў і адукацыі Каледж бізнесу Каледж інжынерыі і прыродазнаўчых навук Каледж здароўя і біямедыцыны Каледж права і правасуддзя Каледж спорту і фітнесу Політэхнічны інстытут
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі