Эрнст Яаксан (; , — , , ЗША) — эстонскі дыпламат.
Біяграфія Вывучаў эканоміку ў Латвійскім універсітэце ў Рызе і права ў Тартускім універсітэце. Пазней скончыў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку па спецыяльнасці «эканоміка».
У 1928 годзе пачаў працаваць у Інфармацыйным аддзеле Міністэрства замежных спраў Эстоніі. З 1929 года — у дыпламатычнай місіі незалежнай Эстоніі ў Рызе. У 1929—1932 гадах Яаксан — сакратар ганаровага консула Эстоніі ў Сан-Францыска (ЗША). У 1932 годзе быў прызначаны Генеральным консулам Эстоніі ў Нью-Ёрку.
Пасля далучэння дзяржаў Балтыі да СССР у 1940 годзе працягнуў выкананне дыпламатычных функцый у якасці прадстаўніка Эстонскай Рэспублікі.
У 1956 годзе адмовіўся прызнаць урад Эстоніі ў выгнанні прэм’ер-міністра і выконваючага абавязкі прэзідэнта рэспублікі Аўгуста Рэя.
З 1965 па 1991 год працаваў Генеральным консулам Эстоніі ў Злучаных Штатах, гэта значыць датуль, пакуль Эстонія не аднавіла незалежнасць у 1991 годзе. На працягу 1980-х гадоў Яаксан займаў пасаду «неафіцыйнага» дэкана Дыпламатычнага корпуса.
З 1991 па 1994 год быў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Эстонскай Рэспублікі ў ЗША і Пастаянным прадстаўніком Эстоніі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
Катэгорыя:Дыпламаты Эстоніі