Васіль Мітрафанавіч Ткачу́к ( — Класіка графікі) — савецкі і беларускі мастак, графік.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Мінькіўці (Андрушыўскі раён Жытомірскай вобласці Украіны). У 1961 годзе скончыў аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў С. П. Геруса, П. К. Любамудрава, А. П. Мазалёва, А. С. Казлоўскага. Жыў у Мінску. Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.
Творчасць Васіль Ткачук працаваў у галіне станковай графікі (эстамп, лінагравюра). У мастацкіх выстаўках пачаў удзельнічаць у 1961 годзе. Творы мастака вылучаюцца выразнасцю, лаканічнасцю, прасякнуты пачуццём часу.
Сярод твораў: «Стары парк» (1964), «Раўбічы» (1968), «Зіма» (1982), «Зімовая цішыня» і «Хвоі над Нёманам» (1983), «Партрэт Я. Коласа», «Партрэт Я. Купалы» (1984—1985), «Безыменная вышыня» (1989), «Іней» (1994), «Світанак над Мінскам» (1996); серыі «На Прыпяці» (1961), «На Палессі» (1962), «Гродзенскі азотнатукавы завод» (1965), «Мінск будуецца» (1961—1967), «Крэпасць над Бугам» (1961—1986), «Будаўніцтва Лукомльскай ДРЭС» (1969), «Стары Мінск» (1975—1986), «Сталявары» (1989) і іншыя.
Творы Васіля Ткачука знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Ткачук В. М. «Пинские болота». Дипломная работа. Белорусский государственный театрально-художественный институт. 1961 // Научно-исследовательский музей при Российской академии художеств Класіка графікі // Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Ткачук Василий Митрофанович 1926 г. // Трамвай искусств Минский художник Ткачук Василий Митрофанович // Киевского Клуба Коллекционеров «Соцеализм»
Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя