Георгій Сяргеевіч Бярозка (, Вільня, Літва — , Масква, Расія) — беларускі і расійскі празаік, крытык-узвышэнец.

Біяграфія Бацька Сяргей Бярозка быў інспектарам вышэйшага гарадскога вучылішча, за савецкім часам першым дырэктарам СШ № 1 у Слуцку. Нарадзіўся года ў Вільні.

Скончыў у 1927 годзе літаратурнае аддзяленне этналагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Супрацоўнічаў з часопісам «Узвышша». Даследаваў тэорыю жанраў, творчасць Якуба Коласа. Працаваў настаўнікам у школе, старшым тэхнічным рэдактарам, мастаком-паліграфістам у выдавецтве «Новая деревня», рэдактарам, а потым кінарэжысёрам на студыі «Масфільм». У час Вялікай Айчыннай вайны быў у народным апалчэнні, супрацоўнік дывізійнай газеты, рэжысёр цэнтральнага ансамбля ВМФ, потым франтавога тэатра. З 1954 г. выкладаў у Літінстытуце.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1945 года.

Памёр года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках Масквы.

Творчасць З 1925 г. публікаваў вершы ў перыёдыцы. З 1942 г. пачаў пісаць прозу. Пісаў па-руску. Псеўданімы: Бярозка Юры; Сяргееў Ю. Аўтар кніг «Красная лента» (Москва, 1943), «Ночь полководца» (Москва, 1946), «Мирный город» (Москва, 1952—1954), «Избранные повести и рассказы» (Москва, 1957), «Сильнее атома» (Москва, 1959), «Дом учителя» (Москва, 1973).

Рэжысёр 1936 — «Мы з Кранштата», сурэжысёр 1938 — «Калі заўтра вайна» сумесна з Я. Дзіганам, Л. Анцы-Палоўскім, М. Кармазінскім 1941 — «Першая конная» сумесна з Я. Дзіганам

Сцэнарыст

Мультфільмы 1938 — «Манюка» сумесна з І. Івановым-Вано 1938 — «Тры мушкецёры» сумесна з І. Івановым-Вано 1946 — «Арлінае пяро» 1948 — «Шэрая шэйка» 1950 — «Здаравяка» 1956 — «Брыдкае качаня» 1990 — «Лапландскія казкі»

Фільмы 1960 — Скачок на світанку 1964 — Няўгаснае полымя

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (9 верасня 1965) — за заслугі ў развіцці савецкай літаратуры і ў сувязі з шасцідзесяцігоддзем з дня нараджэння. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ордэн Дружбы народаў (5 верасня 1975) — за заслугі ў развіцці савецкай літаратуры і ў сувязі з сямідзесяцігоддзем з дня нараджэння. Залаты медаль імя Аляксандра Фадзеева (1974).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі этналагічнага факультэта МДУ