Міжнаро́дная алімпія́да па інфарма́тыцы () — штогадовае спаборніцтва па інфарматыцы сярод школьнікаў, праводзіцца з 1989 года.

Другая па велічыні і колькасці краін-удзельніц навуковая алімпіяда пасля Міжнароднай матэматычнай алімпіяды.

Структура спаборніцтва Спаборніцтва складаецца з двух дзён, у якія ўдзельнікам прапануюць рашыць і запраграмаваць алгарытмічныя задачы. Удзельнікі спаборнічаюць індывідуальна; кожную краіну можа прадстаўляць не больш за 4 удзельнікі (агульная колькасць краін у 2021 годзе склала 88). Удзельнікаў звычайна выбіраюць па выніках нацыянальных спаборніцтваў.

Кожны дзень спаборніцтвы ўдзельнікам звычайна прапануюць рашыць тры (у 2009—2010 годзе — чатыры) задачы за пяць гадзін. Кожны ўдзельнік рашае задачы самастойна, карыстаючыся адным камп’ютарам. Строга забараняюцца зносіны з іншымі ўдзельнікамі, выкарыстанне вучэбнай літаратуры Звычайна для рашэння задачы трэба напісаць праграму на мове C++, Pascal (да 2019) або Java (да 2021) памерам не больш за 50 кілабайт і даслаць яе перад заканчэннем пяцігадзіннага спаборніцтва. Забараняецца адпраўляць больш за 50 рашэнняў на адну задачу, а таксама больш за адну пасылку за хвіліну (за выключэннем апошніх 15 хвілін алімпіяды).

Атрыманыя за два дні спаборніцтва балы падсумоўваюцца. Медалямі ўзнагароджваюць не больш за 50 % удзельнікаў. Прыблізныя адносіны золата: срэбра: бронза: без медаля — 1:2:3:6 (гэта значыць 1/12 частка ўдзельнікаў атрымлівае залатыя медалі, 1/6 астатніх атрымлівае сярэбраныя медалі і чвэрць астатніх — бронзу).

Удзел Беларусі Беларусь удзельнічае ў IOI з 1990 года, тады алімпіяда праходзіла ў Мінску. Краіну прадстаўлялі 4 удзельнікі і 2 з іх атрымалі медалі.

У 2006 годзе каманда Беларусі прыцягнула сусветную ўвагу, бо адным з яе ўдзельнікаў быў 11-гадовы Генадзь Караткевіч, што было сусветным рэкордам з вялікім адрывам. Караткевіч атрымаў сярэбраны медаль, а на наступных алімпіядах атрымліваў залатыя медалі ў 2007—2012 гадах. Станам на 2024 года, Караткевіч — самы паспяховы ўдзельнік у гісторыі IOI. +Удзел Беларусі па гадахГодМесца правядзенняКолькасць удзельнікаўРэзультатыЗолатаСрэбраБронзаАгулам1990Мінск, БССР41121991Афіны, Грэцыя3111992Бон, Германія41121993Мендоса, Аргенціна1111994Ганінге, Швецыя41121995Эйндхавен, Нідэрланды51231996Веспрэм, Венгрыя41231997Кейптаўн, ПАР4111998Сетубал, Партугалія4221999Анталья-Бэлек, Турцыя41232000Пекін, Кітай42242001Тамперэ, Фінляндыя41232002Ёнг-Ін, Паўднёвая Карэя41342003Кеноша, ЗША41342004Афіны, Грэцыя4332005Новы Сонч, Польшча41342006Мерыда, Мексіка42132007Заграб, Харватыя412142008Каір, Егіпет412142009Плоўдзіў, Балгарыя42132010Ватэрло, Канада41342011Патая, Тайланд41342012Сірміёнэ, Італія421142013Брысбан, Аўстралія411242014Тайпай, Тайланд41232015Алматы, Казахстан42242016Казань, Расія42242017Тэгеран, Іран42242018Цукуба, Японія42242019Баку, Азербайджан42242020Сінгапур (online)41232021Сінгапур (online)4134Агулам83164244102

Крыніцы

Спасылкі Сайт Міжнароднага камітэта IOI Сайт Сакратарыята IOI Былы форум алімпіяды (зачынены і пазней адроджаны як чыста кітайскамоўны форум па праграмаванні) Фатаграфіі з некалькіх мінулых алімпіяд.

Катэгорыя:Калякамп’ютарныя мерапрыемствы Катэгорыя:Спаборніцтвы па праграмаванні