Мядзве́дкі (Gryllotalpidae) — сямейства насякомых надсямейства цвыркуновых атрада прамакрылых. Існуе каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды. Шкоднікі палявых, агароднінных, пладовых культур і лясных парод. На Беларусі ў вільготных мясцінах (каля вадаёмах, у садах, агародах і інш.) трапляецца .

Апісанне Цела даўжынёй 25-60 мм, цёмнае, густа ўкрытае дробнымі валаскамі. Пярэдняспінка вялікая. Пярэднія ногі капальныя, з моцна развітымі сцёгнамі і галёнкамі. Надкрылы кароткія. шырокія, доўгія, складзенныя ў выглядзе жгутоў.

Жывуць у верхніх слаях глебы. Кормяцца падземнымі часцямі раслін, насеннем, насякомымі, іх лічынкамі, чарвямі. На паверхню выходзяць ноччу.

Поўны цыкл развіцця 1-3 гады. Зімуюць лічынкі і дарослыя формы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы насякомых Катэгорыя:Прамакрылыя