22—23 ліпеня 2024 года два апоўзні знішчылі дзве вёскі ў варэдзе Гезэ-Гофа на поўдні Эфіопіі. Інцыдэнт адбыўся пасля моцных дажджоў. Каля 10:00 EAT (07:00 GMT) абрынуўся першы апоўзень. На наступную раніцу, калі на месца здарэння прыбылі ратавальнікі, адбыўся яшчэ адзін, што прывяло да новых ахвяр. Усяго загінулі прынамсі 257 чалавек.

Месца, дзе адбылася трагедыя, аддаленнае, знаходзіцца ў гарах. Глеба ў рэгіёне няўстойлівая, што пасля моцных дажджоў часта прыводзіць да апоўзняў.

У сацыяльных сетках прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед і кіраўнік камісіі Афрыканскага саюза Муса Факі Махамат выказалі смутак у сувязі з трагедыяй. Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус выказаў спачуванні сем’ям загіунлых і адзначыў, што для дапамогі ўладам у рэгіён накіравана каманда СААЗ.

Крыніцы

Катэгорыя:Катастрофы 2024 года Катэгорыя:Ліпень 2024 года