Брытва Хэнлана () — прэзумпцыя, згодна з якой пры пошуках прычын непрыемных падзей трэба перш за ўсё дапускаць магчымасць чалавечай памылкі, і толькі потым — нечыя свядомыя зламысныя дзеянні. Звычайна фармулюецца фразай: «Ніколі не прыпісвайце злому намеру тое, што цалкам можна растлумачыць глупствам» (). Назва прыдумана па аналогіі з «брытвай Окама».
Паходжанне і падобныя фразы Згаданая фраза ўпершыню з’явілася ў зборніку, прысвечаным , «Murphy’s law, book two: more reasons why things go wrong!» (на с. 52), складзеным Артурам Блохам і выдадзеным у 1980 годзе. Аўтарства фразы прыпісваецца Роберту Дж. Хэнлану са Скрантана, штат Пенсільванія. Як паведамляў у 2001 годзе Джозэф Е. Біглер, блізкі сябар Хэнлана, пры падрыхтоўцы зборніка рэдакцыя прасіла людзей дасылаць ім свае ўласныя «законы»; Хэнлан даслаў «брытву», і яе прынялі і надрукавалі ў кнізе, а аўтару падарылі 10 асобнікаў зборніка.
Аднак падобныя выслоўі сустракаюцца ў літаратуры, як мінімум, з XVIII стагоддзя.
У аповедзе Роберта Хайнлайна «Логіка імперыі», апублікаваным у сакавіку 1941 года ў часопісе «Astounding Science-Fiction» (т. 27, № 1, с. 39), ёсць вельмі падобная фраза: «Вы прыпісваеце злачынству стварэнне ўмоў, якія проста з’яўляюцца вынікам глупства» (). З такой атрыбуцыяй фраза была згаданая ў слоўніку інтэрнэт-слэнгу версіі 4.0.0 у 1996 годзе з указаннем, што, магчыма, «брытва Хэнлана» з’яўляецца скажонай «брытвай Хайнлайна». Падобная фраза часта некарэктна прыпісваецца Напалеону Банапарту. Імаверна, крыніцай з’яўляецца думка Гётэ, выказаная ў рамане «Пакуты маладога Вертэра» 1774 года:
…Непаразуменні і нядбайнасць ствараюць больш путаніцы ў гэтым свеце, чым хітрасць і злосць. У любым выпадку, апошнія два, безумоўна, сустракаюцца значна радзей.
Больш распаўсюджаная і лаканічная версія ў брытанскім варыянце англійскай мовы — «тэорыя „Аблажаліся“» () — была агучана у выглядзе «Аблажаліся, а не змова» ():
Многія журналісты вельмі ласыя на тэорыю змовы ўрада. Я вас запэўніваю, іх матэрыялы атрымоўваліся б куды больш дакладнымі, калі б яны цвёрда прытрымліваліся тэорыі, што ўрад аблажаўся.
Станіслаў Лем у фантастычным рамане «Агляд на месцы» (1982 год) выкарыстаў такую фармулёўку: «Мяркуючы прычынай памылкі не злую думку, але тугадумасць вашу…»
Пісьменнік фармулюе думку наступным чынамК. Еськоў. ЦРУ как мифологема :
…Лягчэй дапусціць, што светам кіруе прадуманае на шмат хадоў наперад ліхадзейства, чым прызнаць відавочнае: светам кіруе гармідар — глупства, поўная некампетэнтнасць і страшэнная, што не ўкладваецца ў галаву, безадказнасць Асоб, якія Прымаюць Рашэнні.
В. А. Пялевіну прыпісваецца фраза: «Светам кіруе не таемная ложа, а відавочная лажа» (1999).
Гл. таксама
Брытва Окама
Крыніцы
Спасылкі
AssumeStupidityNotMalice. Jargon File entry for «Hanlon’s Razor».
Катэгорыя:Памылкі Катэгорыя:Логіка Катэгорыя:Скептыцызм