То́быш () — рака ў Расіі, на паўночным захадзе Рэспублікі Комі, левы прыток ракі Цыльма (басейн Пячоры).
Даўжыня ракі 393 км, плошча вадазбору 6610 км². Бярэ пачатак і працякае ў межах Ціманскага кража. Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэдні расход вады каля станцыі Тобысь складае 8,27 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада. Разводдзе ў маі—чэрвені.
Сярод прытокаў: Сябуяха, Сярёда, Вялікі Томан, Малы Томан, Пахомаў, Юньяха і іншыя. У басейне ракі 156 невялікіх азёр агульнай плошчай 10,4 км².
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Басейн Пячоры