Imagine () — другі студыйны альбом Джона Ленана, які выйшаў у 1971 годзе. Гэтая пласцінка стала працягам альбома «John Lennon/Plastic Ono Band», які выйшаў на год раней, аднак «Imagine» утрымлівае больш песень з палітычным падтэкстам.
Афармленне альбома вытрымана ў блакітных колерах, што сімвалізуе неба. На пярэдні бок вокладкі змешчана фатаграфія Ленана, зробленая Эндзі Уорхалам, а на задні — фатаграфія Джона, які глядзіць у неба (намёк на радок з загалоўнай песні: «Above us only sky»). Таксама ў афармленні была выкарыстана фатаграфія Ленана, які трымае за вушы свінню — прамая насмешка над вокладкай альбома Пола Мак-Картні «Ram», дзе той падобным чынам трымаў за рогі барана.
У 1977 годзе гэтая пласцінка была выпушчана ў СССР Усесаюзнай фірмай грамзапісу «Мелодыя».
У 2018 годзе выйшла выданне The Ultimate Collection — бокс-сет з дэма-версіямі і дадатковымі матэрыяламі.
Спіс песен
Аўтар усіх песен Джон Ленан, акрамя пазначанага ніжэй.
Арыгінальнае выданне
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Альбомы Джона Ленана Катэгорыя:Альбомы 1971 года Катэгорыя:Альбомы Apple Records