Джордж Рытчы Ходжсан (,  — ) — канадскі плывец, алімпійскі чэмпіён.

Нарадзіўся ў Манрэалі. У 1910—1912 гадах станавіўся чэмпіёнам Канады, у 1911 годзе на Фестывалі Імперыі ў Лондане, прысвечаным каранацыі Георга V, стаў чэмпіёнам на дыстанцыі 1 міля вольным стылем. У 1912 годзе на Алімпійскіх гульнях у Стакгольме Джордж Ходжсан стаў чэмпіёнам на дыстанцыях 400 м вольным стылем і 1500 м вольным стылем.

Пасля Алімпіяды паступіў ва Універсітэт Мак-Гіла, і ў 1916 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Па заканчэнні ўніверсітэта ўступіў у Royal Naval Air Service і прыняў удзел у Першай сусветнай вайне, быў узнагароджаны Крыжом ВПС.

Пасля вайны стаў брокерам.

У 1968 годзе быў уключаны ў Міжнародную залу славы плавання.