Джон Томас Дэвіт (; , Гранвіль — ) — аўстралійскі плывец, двухразовы алімпійскі чэмпіён (1956, 1960).

Біяграфія На чэмпіянаце Аўстраліі 1956 года Дэвіт паспяхова прайшоў алімпійскі адбор для ўдзелу на Алімпіядзе 1956 года ў Мельбурне. У заплыве 100 метраў вольным стылем ён заваяваў срэбра, што дапамагло аўстралійцам заняць увесь п’едэстал (двума іншымі прызёрамі былі Джона Хенрыкса і Гары Чэпмэна). На тых жа Гульнях у складзе эстафетнай чацвёркі ўдзельнічаў у заплыве 4×200 метраў вольным стылем, дзе аўстралійцы заваявалі золата.

На Гульнях Садружнасці нацый 1958 года Дэвіт заваяваў тры залатыя медалі ў трох дысцыплінах. Праз два гады, на Алімпіядзе 1960 года, заваяваў золата ў заплыве 100 метраў вольным стылем, прыйшоўшы да фінішу адначасова з амерыканцам Лэнсам Ларсанам. Суддзі пасля 10-хвіліннай нарады аддалі золата Дэвіту, які на іх думку першым крануў сценкі басейна на фінішы. На Гульнях у Рыме ён таксама ў складзе эстафетнай чацвёркі ўдзельнічаў у заплыве 4×200 метраў вольным стылем, дзе аўстралійцы заваявалі бронзу.

Усяго за час спартыўнай кар’еры Дэвіт стаў чэмпіёнам Аўстраліі 13 разоў і пабіў 14 сусветных рэкордаў.

Катэгорыя:Плыўцы Аўстраліі