Ісмаіл Ханія (; ) — палесцінскі палітык, кіраўнік палітбюро ХАМАС.

Біяграфія Нарадзіўся 29 студзеня 1963 года ў лагеры палесцінскіх бежанцаў аль-Шаці ў сектары Газа. Скончыў Ісламскі ўніверсітэт Газы па кафедры арабскай літаратуры (1987). Уступіў у шэрагі ХАМАС у 1987 годзе.

У 1992 годзе Ісмаіл Ханія быў дэпартаваны ізраільскімі ўладамі ў Паўднёвы Ліван, праз год ён вярнуўся ў сектар Газа і пачаў працаваць у Ісламскім універсітэце. З’яўляўся адным з бліжэйшых памочнікаў духоўнага лідара ХАМАСа шэйха Ахмада Ясіна. У 1998 годзе ён узначаліў яго канцылярыю. У 2004 годзе пасля знішчэння Ясіна і яго пераемніка Абд аль-Азіза Ранцісі Ісмаіл Ханія ўзначаліў урад ХАМАСа ў Газе. У маі 2017 года абраны новым кіраўніком палітбюро ХАМАС. Жыў у Катары.

Многія сыны Ісмаіла Ханіі і іншыя яго сваякі былі ліквідаваныя падчас ваеннай аперацыі «Жалезныя мячы» ў Газе, якая пачалася пасля разні, учыненай 7 кастрычніка 2023 года тэрарыстамі ХАМАСа ў Ізраілі. 20 мая 2024 года Генеральны пракурор Карым Хан запытаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт лідараў ХАМАС, у т.л. Ісмаіла Ханіі.

Забіты ў Тэгеране 31 ліпеня 2024 года. Удар быў нанесены па яго рэзідэнцыі ў сталіцы Ірана, куды ён прыехаў на інаўгурацыю прэзідэнта краіны Масуда Пезешкіяна.

Іран аб’явіў трохдзённую жалобу з-за смерці Ісмаіла Ханіі. Урад краіны заявіў, што забойства дыпламатычнага госця з’яўляецца парушэннем міжнародных правілаў і чалавечых прынцыпаўИран объявил трехдневный траур из-за убийства главы политбюро ХАМАС.

Зноскі

Катэгорыя:Палесцінскія палітыкі