Унцынарыёз. — С. 164 — глісная хвароба жывёл, якая выклікаецца нематодай сямейства анкіластамідаў.

Этыялогія

Яйцы паразіта з калам хворай жывёлы трапляюць у вонкавае асяроддзе, з іх развіваюцца рухомыя лічынкі, якія пры заглынанні з кормам або вадой ці ўкараненні іх праз скуру пранікаюць у кішэчнік жывёлы і ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў.

Эпідэміялогія На Беларусі найчасцей бывае ў сабак, ваўкоў, лісоў, янотападобнага сабакі, барсука і рысі.

Да ўнцынарыёзу найбольш успрыімлівы маладняк.

Сімптомы

Хвароба праяўляецца анеміяй, паносам з дамешкам крыві, знясіленнем. Доўжыцца 8—30 сутак, вядзе да гібелі жывёлы або пераходзіць у хранічную форму.

Прафілактыка і лячэнне Прафілактычныя меры ўключаюць утрыманне жывёл у зверагаспадарках у клетках з сеткаватай падлогай, дэзінвазия, папераджальная дэгельмінтызацыя.

Эфектыўнае лячэнне U. stenocephala ўключае правільнае медыкаментознае лячэнне і правільны выбар антыгельмінтнага сродка. У заражаных жывёл рэкамендуецца даследаваць фекаліі праз 3 тыдні пасля заканчэння лячэння.

З лекаў прымяняюць фебантэл, фебантэл/пірантэла эмбанат, фенбендазол, івермекцін, мебендазол, пірантэла памаат.

Для прафілактыкі эфектыўнасць паказалі івермекцін/пірантэл/празіквантэл або моксідэкцін, якія добра спраўляюцца з U. stenocephala у сабак.

Крыніцы

Катэгорыя:Нематадозы Катэгорыя:Анкіластаміды