Алена Міхайлаўна Піскун (нар. , ) — беларуская спартыўная гімнастка. Двухразовая чэмпіёнка свету.
Біяграфія У 1993 годзе на чэмпіянаце свету ў Бірмінгеме выйграла залаты медаль у апорным скачку. У 1994 годзе стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Стакгольме ў апорным скачку. У 1996 годзе здабыла залаты медаль у спаборніцтвах на брусах на чэмпіянаце свету ў Сан-Хуане, заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Бірмінгеме ў спаборніцтвах на бервяне.
З 1998 года жыве ў ЗША. Трэніруе ва ўласнай гімнастычнай зале ў Альфарэце (штат Джорждыя).
Асабістае жыццё Замужам за літоўцам Лінасам Шарапніцкасам. Мае дачку Лілю (2006 год нараджэння) і сына Костаса (2008 год нараджэння).
Узнагароды Заслужаны майстар спорту (1996)
Зноскі
Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Спартсмены Беларусі Катэгорыя:Гімнасты Беларусі Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі