Флавій Скорп (; каля 68 — каля 95) — адзін з найвыдатных старажытнарымскіх каляснічых ранняй Рымскай імперыі .
Біяграфія Пра паходжанне вядома мала. Магчыма, нарадзіўся ў правінцыі Афрыка, або адтуль паходзілі ягоныя продкі. Верагодна, ён ці яго продкі былі вольнаадпушчанікамі ўплывовага роду Флавіяў, магчыма, сам Скорп быў былым рабом імператара Веспасіана .
У юнацтве пачаў выступаць у Калізеі. Да 27 гадоў ён атрымаў ужо 2048 перамог (саступаў толькі Пампею Мускулу), але ў грашовым плане саступаў больш паспяховаму каляснічаму Гаю Апулею Дыёклу, бо выйграваў у прамежкавых выступах, а ў фінале час ад часу саступаў сваім канкурэнтам. Адну са сваіх эпіграм Марцыял прысвяціў менавіта Скорпу. Верагодна, ён загінуў падчас чарговай гонкі.
Крыніцы McManus, Barbara F. (1999). Scorpus. vroma.org. Праверана 28 сакавіка 2013. Старажытныя рымскія гонкі на калясніцах
Катэгорыя:Флавіі Катэгорыя:Старажытнарымскія спартсмены Катэгорыя:Гонкі калясніц у Старажытным Рыме