Ле́йцы (адз. ляйчы́на і лейчына́) — частка вупражы, прызначаная для кіравання цяглавай жывёлай. Рэгіянальная назва — вожкі. На верхавых конях для гэтага выкарыстоўваюцца повады.
Паводле спосабу вырабу бываюць вітыя (вяровачныя), плеценыя і суцэльныя, а паводле матэрыялу — пяньковыя, ільняныя, лыкавыя, скураныя і камбінаваныя (у апошніх канцы скураныя, а асноўная частка — з вяроўкі).
Даўжыня лейцаў залежала ад сістэмы запрэжкі і тыпаў экіпажаў (запрэжка аднаконная, шматконная, у рад, цугам і інш.). У рабочым стане лейцы мацуюць канцамі (звычайна карабінамі) да аброці.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Конская вупраж