Валянцін Мікалаевіч Пармон (, Брандэнбург-на-Хафелі, ГДР) — савецкі і расійскі вучоны. Спецыяліст у галіне каталізу і фотакаталізу, хімічнай кінетыкі у кандэнсаваных фазах, хімічнай радыёспектраскапіі, хімічных метадаў пераўтварэння энергіія, нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі. Доктар хімічных навук (1985), прафесар (1989), акадэмік РАН (1997, член-карэспандэнт з 1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2009). Замежны член НАН Беларусі (2021).Двенадцать иностранных ученых избраны членами НАН БеларусиВыборы в НАН Беларуси // Навука. — 2021. — 21 снежня. — С. 2

Біяграфія У 1972у скончыў факультэт малекулярнай і хімічнай фізікі МФТІ, затым да 1975 аспірант, абараніў кандыдацкую дысертацыю «Даследаванне механізму электронных абменных узаемадзеянняў у растворах метадам ЭПР».

З 1975 па 1977 працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка ў Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР.

З 1977 года — у Інстытуце каталізу Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук: да 1984 — старэйшы навуковы супрацоўнік лабараторыі механізмаў каталітычных рэакцый, з 1984 па 1985 кіраваў неструктурнай лабараторыяй каталітычных метадаў пераўтварэння. У 1985 годзе прызначаецца намеснікам дырэктара па навуковай працы Інстытута каталізу і адначасова — намеснік генеральнага дырэктара МНТК «Каталізатар». У 1995—2015 — дырэктар Інстытута каталізу СА РАН.

Выкладае ў Новасібірскім дзяржаўным універсітэце, з’яўляецца прафесарам кафедры фізічнай хіміі факультэта прыродазнаўчых навук і членам Вучонай рады НДУ. Член Прэзідыума Расійскага хімічнага таварыства імя Д. І. Мендзялеева.

З 2010 — член Кансультатыўнай навуковай Рады Фонду «Сколкава».

28 верасня 2017 года абраны старшынёй Сібірскага аддзялення РАН, віцэ-прэзідэнтам РАН. Да 29 мая 2018 года — член Міжакадэмічнай рады па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы.

Навуковыя дасягненні Спецыяліст у галіне каталізу і фотакаталізу, хімічнай кінетыкі у кандэнсаваных фазах, хімічнай радыёспектраскапіі, хімічных метадаў пераўтварэння энергіі, нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Аўтар і суаўтар больш за 800 навуковых прац, 7 манаграфій, 7 падручнікаў для ВНУ, уладальнік больш за 100 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Расіі