Эмануэль Любецкі Моргенстэрн (; нар. , ) — мексіканскі кінааператар. Працаваў са многімі вядомымі рэжысёрамі, у тым ліку з Майкам Нікалсам, Цімам Бёртанам, Майклам Манам, Джоэлам і Ітанам Коэнамі, , пастаянна супрацоўнічаў з Тэрэнсам Малікам, Альфонса Куаронам і Алехандра Гансалесам Іньярыту.
Удастоены шматлікіх узнагарод, у тым ліку трох прэмій «Оскар» за аператарскую працу ў тэхнатрылеры «Гравітацыя» (2013), трагікамедыі «Бёрдмэн» (2014) і драме «Выжылы» (2015). Першы ў гісторыі аператар, які атрымаў тры прэміі «Оскар» запар. Да таго як атрымаць тры прэміі, намініраваўся на «Оскар» пяць разоў.
Фільмаграфія 2005 — «Новы Свет» (рэж. Тэрэнс Малік) 2006 — «Дзіця чалавечае» (рэж. Альфонса Куарон) 2008 — «Прачытаўшы, спаліць» (рэж. браты Коэн) 2011 — «Дрэва жыцця» (рэж. Тэрэнс Малік) 2012 — «Да цуду» (рэж. Тэрэнс Малік) 2013 — «Гравітацыя» (рэж. Альфонса Куарон) 2014 — «Бёрдмэн» (рэж. Алехандра Гансалес Іньярыту) 2015 — «Выжылы» (рэж. Алехандра Гансалес Іньярыту) 2015 — «Рыцар кубкаў» (рэж. Тэрэнс Малік) 2017 — «Песня за песняй» (рэж. Тэрэнс Малік)
Катэгорыя:Кінааператары Мексікі Катэгорыя:Кінааператары XX стагоддзя Катэгорыя:Кінааператары XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую работу аператара» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»