Тулунская акруга () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Сібірскага краю, якая існавала ў 1926—1929 гадах.

Тулунская акруга была ўтворана 28 чэрвеня 1926 года з Тулунскага і часткі Зімінскага паветаў Іркуцкай губерні. Цэнтрам акругі было прызначана сяло (пазней — горад) Тулун. Акруга была падзелена на 7 раёнаў:

Брацкі раён. Цэнтр — сяло Брацк Зімінскі раён. Цэнтр — горад Зіма Кімільтэйскі раён. Цэнтр — сяло Кімільтэй Куйтунскі раён. Цэнтр — сяло Куйтун Ніжнеілімскі раён. Цэнтр — сяло Ніжне-Ілімск Ніжняудзінскі раён. Цэнтр — горад Ніжняудзінск Тулунскі раён. Цэнтр — сяло Тулун (з 1927 — горад)

19 чэрвеня 1929 Тулунская акруга была скасавана. Амаль усе яе раёны былі перададзены ў склад Іркуцкай акругі, а Ніжняудзінскі раён — у склад Канскай.

Насельніцтва акругі ў 1926 годзе складала 222,1 тыс. чалавек. З іх рускія — 75,9 %; беларусы — 14,0 %; украінцы — 4,4 %; татары — 1,5 %; чувашы — 1,0 %.

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Акругі РСФСР Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1929 годзе