Універсітэт імя Ч. Ла-Троба () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1967 годзе, стаўшы трэцім універсітэтам штата Вікторыя і дванаццатым універсітэтам Аўстраліі. Названы ў гонар Чарлза Ла-Троба, першага губернатара штата Вікторыя, а дэвіз універсітэта, «Хто шукае — той знойдзе», узяты з сямейнага дэвізу Ла-Тробаў. Першы і галоўны кампус універсітэта размешчаны ў агламерацыі Мельбурна, у яго паўночным прыгарадзе Бандура. Гэта самы вялікі кампус у краіне, які займае больш за 267 гектараў. У 2015 годзе ён быў уключаны ў ТОП-100 лепшых універсітэтаў свету ўзростам да 50 гадоў.
Структура Школа сельскай гаспадаркі, біямедыцыны і навакольнага асяроддзя Школа аховы здароўя, сацыяльных службаў і спорту Школа бізнесу Школа камп'ютарных, інжынерных і матэматычных навук Школа адукацыі Школа сацыяльна-гуманітарных навук Школа права Школа медсястрынства і акушэрства Школа псіхалогіі і грамадскага здароўя Школа здароўя
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі