Лэслі Ховард (, сапраўднае прозвішча Штайнер (; 3 красавіка 1893 — 1 чэрвеня 1943) — брытанскі акцёр тэатра і кіно, кінапрадзюсер і кінарэжысёр. Быў папулярны ў 1930-х гадах. Лаўрэат прэміі Венецыянскага кінафестывалю (1938). Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Ховарда — «Берклі-сквер» (1933), «Пунсовы першацвет» (1934), «Пігмаліён» (1938). Сучаснаму пакаленню вядомы ў асноўным дзякуючы ролі Эшлі Ўілкса ў фільме «Знесеныя ветрам» (1939).

Фільмаграфія 1939 — Знесеныя ветрам

Крыніцы

Катэгорыя:Кінарэжысёры Вялікабрытаніі