Tatrapan — ваенны аўтамабіль з колавай формулай 6x6 вытворчасці славацкай кампаніі VYVOJ Martin.

Апісанне Tatrapan — браніраваны аўтамабіль высокай праходнасці, пабудаваны на ваеннай версіі шасі Tatra 815. Кузаў можа быць мадыфікаваны і абсталяваны для розных задач. Корпус спраектаваны як аўтаномны блок, а таму экіпаж можа працаваць самастойна. Хутказдымныя заціскі з цэнтравальнымі штыфтамі дазваляюць прымяняць розныя корпусы на адным шасі. Максімальны час замены корпуса складае 60 хвілін.

V-вобразнае дно забяспечвае павышаную абарону ад выбухаў мін.

Версіі Tatrapan Zasa — грузавік. Tatrapan AMB — медыцынская машына. Tatrapan VSRV — камандна-штабная машына. Tatrapan MOD — версія з рухавіком Deutz і аўтаматычнай каробкай перадач.

Гісторыя Першы прататып Tatrapan паступіў на ўзбраенне ў 1994 годзе. Да 2009 года было выпушчана каля 50 адзінак.

Аператары

Спасылкі Tatrapan афіцыйны сайт

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта