Ісфет ці Асфет ( — «хаос», «несправядлівасць», «гвалт») — паняцце хаосу ў старажытнаегіпецкіх філасофіі і міфалогіі, якое супрацьстаяла прынцыпам законнасці Маат. Маат і Ісфет, створаныя ў адзін час, не могуць існаваць адна без адной, а для сусветнай гармоніі іх сілы павінны знаходзіцца ў раўнавазе.

Ісфет існавала да ўсяго існага ў выглядзе хаосу і ўсё яшчэ атачае створаны космас. Прырода і дзікія жывёлы, пустыня, чужыя землі і людзі, злачынцы лічыліся падкантрольнымі Ісфет. Калі «законнасць» увасаблялася ў абліччы багіні Маат, тое Ісфет сімвалізавала пачвар хаосу, напрыклад Апопа. Таксама яе прынцыпаў прытрымліваўся бог зла Сет.

Галоўным змагаром з Ісфет і адказным за сусветны парадак на зямлі быў фараон, які адпраўляў рытуалы, вёў пераможныя войны. Бязбожны кіраўнік мог наклікаць на народ голад, страты, слепату.

Крыніцы

Катэгорыя:Старажытнаегіпецкая міфалогія Катэгорыя:Егіпецкія дэманы Катэгорыя:Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта