Універсітэт імя Эдыт Коўэн () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія.

Агульная характарыстыка Універсітэт названы ў гонар першай жанчыны, абранай у аўстралійскі парламент, Эдыт Коўэн, і з’яўляецца адзіным аўстралійскім універсітэтам, названым у гонар жанчыны. Гэта другі па велічыні ўніверсітэт у штаце. Ён мае два кампусы ў Перце і рэгіянальны кампус у Банберы. Універсітэт падрыхтаваў адных з самых вядомых дзеячаў аўстралійскага сцэнічнага мастацтва, кіруе вялікай школай медсястрынства, мае доўгую гісторыю падрыхтоўкі настаўнікаў і мае значныя дасягненні ў кібербяспецы. Ён таксама адметны тым, што дасягнуў самага высокага ўзроўню задаволенасці студэнтаў сярод 37 дзяржаўных універсітэтаў краіны.

Структура Школа мастацтваў і гуманітарных навук Школа бізнесу і права Школа адукацыі Школа інжынерыі Школа медыцыны і навук пра здароўе Школа медсястрынства і акушэрства Школа прыродазнаўчых навук Акадэмія выканальніцкіх мастацтваў Цэнтр адукацыі і даследаванняў карэннага насельніцтва Аўстраліі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі