Цытаспароз — некрозна-ракавае грыбковае захворванне, якое выклікае ўсыханне пладовых і лясных дрэвавых пародЦитоспороз // Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь. — М.: Советская энциклопедия. Главный редактор: В. К. Месяц. 1989.. Выклікаецца грыбам з роду Соколова Э. С. Цитоспороз в зелёных насаждениях Москвы // Лесной вестник (1997—2002). 1999. № 2. С. 57-63..

Развіццё і сімптомы пашкоджання цытаспарозам Цытаспарозам пашкоджваюцца дрэвы і хмызнякі семечкавых парод, аслабленыя ў выніку падмярзання, засухі, сонечных апёкаў, несвоечасовай абрэзкі і т.д. Цытаспароз выклікае засыханне асобных участкаў кары, затым надыходзіць гібель асобных галін і цэлых дрэў. На пашкоджаных участках кара набывае чырванавата-карычневы колер. Пры спробе аддзяліць яе ад драўніны яна не адслойваецца, а раскудзельваецца. На ўсёй паверхні пашкоджанай кары бачныя дробныя чорныя грудкі (пікніды) з скапленнямі спор грыба.

Меры аховы Прафілактычныя мерапрыемствы: павышэнне зімаўстойлівасці дрэў і іх супраціўляльнасці захворванню. Пабел позняй восенню штамбаў і асноўных галін вапнай. Абарона раслін ад механічных пашкоджанняў. Своечасовая і правільная абрэзка дрэў з выдаленнем пашкоджаных галін.

Лячэбныя мерапрыемствы: выразка вострым нажом пашкоджаных участкаў кары да драўніны, Дэзінфекцыя ран 1-2%-ным растворам меднага купарваса або жалезнага купарваса і абкітоўка іх садовым варам.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні пладовых дрэў Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін