Мазгавік авечы. — С. 298 (Taenia multiceps, =Multiceps multiceps), — від стужачных чарвякоў сямейства . Лічынкі віду (цэнуры), якія паразітуюць у галаўным мозгу прамежкавых гаспадароў, выклікаюць хуткабежнае смяротнае захворванне — цэнуроз. Палаваспелыя стадыі паразітуюць у кішачніку сабачых.
Жыццёвы цыкл Палавыя стадыі паразітуюць у кішэчніку канчатковых гаспадароў-сабак і іншых сабачых (шакалаў, лісоў і інш.). Яйцы, якія ўтварыліся ў выніку палавога размнажэння, выводзяцца вонкі з калам гаспадара.
Пасля траплення ў кішачны тракт прамежкавага гаспадара (авечкі або чалавека) абалонка яйца ўскрываецца. Лічынка-анкасфера, якая выйшла з яйца, з дапамогай крючкоў укараняецца ў сценку кішэчніка і трапляе ў крывяноснае рэчышча, а праз яго дасягае галаўнога мозгу. Там анкасфера развіваецца ў наступную стадыю — цэнура. Паразіт разбурае мазгавыя тканкі, выклікаючы смяротную хваробу цэнуроз. Для інфікаваных жывёл характэрныя бессэнсоўныя рухі па крузе (іншая назва захворвання — «вярцячка»), задзіранне галавы, сутаргі, парушэнне інервацыі перыферычных органаў, страта зроку і нюху. Для замыкання жыццёвага цыкла канчатковы гаспадар павінен з’есці хворую або загінулую жывёлу.
Ілюстрацыі
Крыніцы
Літаратура
Догель В. А. Зоология беспозвоночных: Учебник для ун-тов / Под ред. проф. Ю. И. Полянского — 7-е изд., перераб. и доп. — : Высш. школа, 1981. — 606 с., ил.
Катэгорыя:Паразіты млекакормячых Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1780 годзе Катэгорыя:Тэнііды Катэгорыя:Паразіты сабак Катэгорыя:Паразіты драпежных Катэгорыя:Паразіты авечак