Сяргей Аляксеевіч Ліхачо́ў (; ) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (2001).

Біяграфія Нарадзіўся 2 верасня 1952 года ў Екацярынбургу.

У 1975 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Працаваў урачом у Ракаўскай участковай бальніцы ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, з 1980 года ўрачом-неўролагам у паліклініцы № 28 Мінска. З 1984 (1982) года С. А. Ліхачоў працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі): загадчык неўралагічнага аддзялення, у 2005—2010 радах — дырэктар. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Вестыбула-акулярныя рэфлексы ў клініцы і дыферэнцыяльнай дыягностыцы сіндрома пазваночны артэрыі пры шыйным астэахандрозе», у 1995 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму: «Вестыбула-акулярныя механізмы мозгу ў клініцы некаторых захворванняў нервовай сістэмы (фізіялогія, патагенез, семіётыка)».

З 2005 па 2018 годЛихачев Сергей Алексеевич // РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі] С. А. Ліхачоў ажыццяўляў кіраўніцтва неўралагічнай службай у якасці галоўнага пазаштатнага спецыяліста па неўралогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца членам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па нервовых хваробах, а таксама членам праўлення Міжнароднай акадэміі неўралогіі і нейрахірургіі.

Памёр 26 чэрвеня 2025 годаУмер известный белорусский врач-невролог, профессор Сергей Лихачев.

Навуковая і грамадская дзейнасць А. С. Лихачоў з’яўляецца аўтарам каля 2500 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 106 вынаходстваў. Кірункі яго навуковай дзейнасці: вестыбулапаталогія, вывучэнне паталогіі падкоркавых гангліяў у Беларусі. Галіна навуковых інтарэсаў — сасудзістыя захворванні галаўнога мозгу, паталогія вестыбюлярнага апарата пры розных захворваннях нервовай сістэмы, цягліцавыя дыстаніі, спадчынныя захворванні нервовай сістэмы. Прымаў удзел у распрацоўцы шэрагу нарматыўных дакументаў, у тым ліку Дзяржаўнай нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады, Дзяржаўнай нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады і «Кардыялогія» на 2011—2015 гады.

Пад кіраўніцтвам А. С. Ліхачова абаронены 6 доктарскіх і 29 кандыдацкіх дысертацый.

Старшыня Рэспубліканскага навукова-практычнага таварыства неўролагаў. З’яўляецца рэдактарам часопіса «Неврология и нейрохирургия. Восточная Европа», штогадовага зборніка РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, членам рэдакцыйных калегій шэрагу часопісаў Беларусі («Медицинские новости», «Новости хирургии», «Молекулярная и прикладная генетика», Вестник Витебского государственного медицинского университета, лечебное дело), Расіі («Российский неврологический журнал», «Вестник оториноларингологии», «Анналы клинической и экспериментальной неврологии», «Нервные болезни»), Украіны («Журнал неврологии», «Психиатрия, неврология и медицинская психология»), Еўрапейскага Саюза («Neurootology newsletter»).

Узнагароды і званні Медаль Францыска Скарыны (2013) Ордэн «За заслугі ў медыцыне» (Расія, 2019) Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994) Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999, 2002) Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (2012) Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2004) Нагрудны знак «Ветэран» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Залаты медаль «За развіццё» (Еўрапейскі Саюз, 2013) Залаты медаль і дыплом якасці Еўрапейскай навукова-прамысловай палаты ў намінацыі «Перадавыя работнікі навукі, адукацыі і культуры СНД»

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Лихачев Сергей Алексеевич // Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі Сергей Алексеевич Лихачев (к 70-летию со дня рождения). Российский неврологический журнал. 2022;27(5):23-24. Лихачев Сергей Алексеевич // Біяграфія на сайце Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Беларусі Банк патентов Беларуси

Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі