Універсітэт імя У. Мердака () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія.
Агульная характарыстыка Універсітэт пачаў працаваць як другі ўніверсітэт штата 25 ліпеня 1973 года і прыняў першых студэнтаў бакалаўрыяту ў 1975 годзе. Яго назва ўзятая ў гонар сэра Уолтэра Мердака (1874–1970), прафесара англійскай мовы і былога рэктара Заходне-Аўстралійскага ўніверсітэта. Універсітэт мае замежныя кампусы ў Сінгапуры і Дубаі.
Структура Школа адукацыі Школа бізнесу Школа сельскагаспадарчых навук Школа сумежных медыцынскіх прафесій Школа інжынерыі і энергетыкі Школа экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя Школа сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў Школа вывучэння карэннага насельніцтва Школа інфармацыйных тэхналогій Школа права і крыміналогіі Школа матэматыкі, статыстыкі, хіміі і фізікі Школа медыяў і камунікацый Школа медыцынскіх, малекулярных і судова-медыцынскіх навук Школа медсястрынства Школа псіхалогіі Школа ветэрынарнай медыцыны
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі