Беларуска-філіпінскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Філіпінамі.
Гісторыя адносін Адносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя 22 мая 1996 года.
22 мая 2016 года міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Філіпін Хасэ Рэнэ Альмендрас абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.
21 верасня 2023 года міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і міністр замежных спраў Філіпін Энрыке Манало падпісалі ў Нью-Ёрку мемарандум аб узаемаразуменні.
15 мая 2024 года Пасол Беларусі ў Інданезіі і па сумяшчальніцтве на Філіпінах Раман Раманоўскі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Філіпін Бангбонгу Маркасу.
Дыпламатычныя місіі У Беларусі ёсць акрэдытаванае пасольства ў Джакарце, Інданезія, і консульствы ў Даваа і Маніле У Філіпін ёсць акрэдытаванае пасольства ў Маскве, Расія, і консульства ў Мінску
Крыніцы
Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Беларусі Катэгорыя:Палітыка Філіпінаў