Катастрофа ATR 72 пад Сан-Паўлу — буйная авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў пятніцу 9 жніўня 2024 года. Авіялайнер ATR 72-212A бразільскай авіякампаніі Voepass Linhas Aéreas здзяйсняў унутраны рэйс PTB2283 па маршруце Каскавел—Сан-Паўлу, але праз 1 гадзіну і 26 хвілін пасля ўзлёту, знаходзячыся на вышыні каля 5200 метраў, трапіў у плоскі штопар і сутыкнуўся з зямлёй у муніцыпалітэце Віньеду ў 76 кіламетрах ад аэрапорта Сан-Паўлу. Загінулі 62 чалавекі — 58 пасажыраў і 4 члены экіпажа.
Гэтая першая авіякатастрофа пасажырскага самалёта ў краіне з часоў катастрофы Let L-410 ў Рэсіфі ў 2011 годзе і першая для авіякампаніі Voepass Linhas Aéreas з моманту яе заснавання ў 1995 годзе. Таксама гэта самая буйная авіякатастрофа ў Бразіліі (па колькасці загінулых) пасля катастрофы A320 у Сан-Паўлу ў 2007 годзе.
Самалёт ATR 72-212A (рэгістрацыйны нумар PS-VPB, серыйны 908) быў выпушчаны ў 2010 годзе (першы палёт здзейсніў 22 красавіка). Абсталяваны двума турбавінтавымі рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW100.
Эксплуатаваўся авіякампаніямі Belle Air (з 28 чэрвеня 2010 года па 6 снежня 2013 года, змяніў у ёй тры бартавыя нумары — F-ORAB, I-LZAN і F-ORAI) і Pelita Air (з 29 снежня 2014 года па 10 чэрвеня 2022 года, борт PK-PAV, імя Dumai)VoePass Linhas Aereas PS-VPB (ATR 42/72 — MSN 908) (Ex F-ORAB F-ORAI I-LZAN PK-PAV)PS-VPB VOEPASS ATR 72-500 (72-212A).
28 жніўня 2022 года быў набыты авіякампаніяй Voepass Linhas Aéreas, у якой атрымаў б/н PS-VPB і імя Maritaca.
Экіпаж і пасажыры Камандзір паветранага судна (КПС) — 35-гадовы Данілу Сантас Раману (). Другі пілот — 61-гадовы Умберту дэ Кампас Аленкар э Сілва ().
У салоне самалёта працавалі дзве бортправадніцы: Рубія Сілва дэ Ліма (), 41 год. Дэбора Сопер Авіла (), 28 гадоў.
Усе 62 чалавекі на борце (58 пасажыраў і 4 члены экіпажа) былі бразільцамі. Адна з пасажыраў, Грасінда Марына Кастэлу да Сілва (), таксама мела грамадзянства Партугаліі.
Катастрофа Рэйс PTB2283 ляцеў з Каскавела (штат Парана) у Сан-Паўлу. Лайнер знік з радараў а 13:22 і, па словах пажарных, упаў на зямлю на тэрыторыі муніцыпалітэта Віньеду (штат Сан-Паўлу) у 76 кіламетрах ад сталіцы штата.
У раёне катастрофы дзейнічала паведамленне SIGMET, якое папераджае аб небяспецы моцнага атмасфернага абледзянення паміж эшалонамі FL120 (3650 метраў) і FL210 (6400 метраў). Паводле папярэдніх даных, хуткасць зніжэння самалёта дасягнула 13 000 ф/хвіл (каля 238 км/г). Па паведамленні ВПС Бразіліі, пілоты не аб’яўлялі аварыйнай сітуацыі.
Лайнер упаў на тэрыторыі ахоўнага жылога комплексу, паведамленняў аб загінулых і параненых на зямлі не паступала. У выніку падзення было пашкоджана некалькі дамоў. У сацыяльных сетках шырока распаўсюджваліся відэаролікі, знятыя за некалькі секунд да падзення самалёта.
Бразільскі навінавы тэлеканал GloboNews перапыніў трансляцыю Алімпіяды ў Парыжы, каб трансляваць падзеі з раёна катастрофы.
Усе 62 чалавекі на борце лайнера (58 пасажыраў і 4 члены экіпажа) загінулі. Першапачаткова паведамлялася, што на борце быў 61 чалавек, але раніцай 10 жніўня авіякампанія пацвердзіла смерць яшчэ аднаго пасажыра, Канстанціну Тэ Мая (), які не быў улічаны з-за тэхнічнай памылкі пры пацверджанні рэгістрацыі і пасадкі. Не менш за 10 чалавек не паспелі сесці ў самалёт, бо чакалі рэйса не ля таго выхаду ў аэрапорце Каскавел. Большая частка целаў на месцы катастрофы абгарэлі, праз што апазнанне было абцяжаранае. Відавочца заявіў, што 3 чалавекі вылецелі з самалёта і ўпалі на заднім двары.
Рэакцыя Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, які знаходзіўся ў момант катастрофы на поўдні краіны, абвясціў хвіліну маўчання ў памяць аб загінулых. Пазней у той жа дзень ён абвясціў аб трохдзённай нацыянальнай жалобе.
Расследаванне Расследаваннем прычын катастрофы рэйса PTB2283 заняўся Цэнтр расследвання і прадухілення авіцыйных здарэнняў (CENIPA).
Кіраўнік CENIPA Марсклу Марэну заявіў у дзень катастрофы, што абодва бартавых самапісцы — параметрычны і маўленчы — былі знойдзеныя і знаходзяцца ў іх распараджэнні. Целы загінулых былі перавезены ў інстытут судовай медыцыны ў Кампінасе для судовых разглядаў.
Крыніцы
Спасылкі Апісанне катастрофы на Aviation Safety Network Voepass Linhas Aéreas Flight 2283 Aviation Data — Flightradar24
Катэгорыя:Жнівень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 9 жніўня Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Сан-Паўлу (штат) Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі