Чорная ножка — група хвароб раслін, выкліканая рознымі паразітнымі і паўпаразітнымі грыбамі, радзей бактэрыямі. Агульная прыкмета — пачарненне каранёвай шыйкі (адсюль назва).
Апісанне Пры пашкоджванні чорнай ножкай маладыя ўсходы і тронкі чарнеюць і вытанчаюцца ў аснове, карані пачынаюць гніць, расліны губляюць , жоўкнуць і нікнуць. У рэшце рэшт надыходзіць гібель расліны. Крыніцай хваробы могуць быць як глеба, так і заражанае насенне.
Віды Чорная ножка сустракаецца ў розных агароднінных, палявых і кветкавых культур, а таксама ў іглічных і лісцевых раслін. Шырока распаўсюджаная ў наступных раслін:
бульбы (узбуджальнік — бактэрыі роду ): асновы сцёблаў загніваюць ад клубня, лісце жоўкне і скручваецца. Пасля клубні пры захоўванні размякчаюцца і гніюць. Развіццю хваробы спрыяе пераўвільгатненне глебы. капусты (узбуджальнікі — , , , і інш.): пашкоджвае як маладую, так і падрошчаную расаду. Каранёвая шыйка, у залежнасці ад віду ўзбуджальніка, чарнее або бурэе, перакрыўляецца сцяблінка, расліна палягае і засыхае. Развіццю хваробы спрыяюць высокая вільготнасць і тэмпература, а таксама празмерная гушчыня пасеву. агурка (узбуджальнік — , , ): ніжняя частка сцябла набывае цёмна-зялёны колер і пачынае мокнуць; карані цямнеюць і размякчаюцца; ніжняе лісце жоўкне і завядае. Заражэнне раслін адбываецца праз каранёвую сістэму, асабліва пры вырошчванні культуры ў цяпліцы на адным і тым жа месцы. тамату (узбуджальнік — ): прыкаранёвая частка сцябла пакрываецца белым налётам грыбніцы, каранёвая шыйка чарнее, развіваецца гніль. Распаўсюджваецца з міцэліем праз глебу.
Чорная ножка можа таксама паражаць моркву, кармавыя бабы, радыску, буракі, сеянцы пладовых раслін.
Меры прафілактыкі і барацьбы Для прафілактыкі чорнай ножкі неабходна не дапускаць парушэнні рэжымаў вільготнасці, тэмпературы і асветленасці, а таксама пазбягаць загушчаных пасадак. Для пасеву варта выкарыстоўваць толькі здаровыя глебы. Пры ўзнікненні захворвання неабходныя замена або дэзінфекцыя глебы з дапамогай фунгіцыдаў, знішчэнне пашкоджаных раслін, унясенне угнаенняў, якія падвышаюць устойлівасць да хваробы, аэрацыя парнікоў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Бактэрыяльныя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні раслін