Эзафагастамозы. — С. 414 () — гельмінтозы з групы нематадозаў чалавека, свойскіх і дзікіх жывёл, якія выклікаюцца круглымі чарвямі роду .
Характарызуюцца пашкоджаннем кішэчніка, у асноўным тоўстай кішкі.
Эзафагастамоз чалавека
Этыялогія і эпідэміялогія Узбуджальнікамі эзафагастамозу чалавека з’яўляюцца круглыя чэрві відаў (Linstow, 1879), (Creplin, 1849) і (Stossich, 1904). Асноўнымі гаспадарамі гэтых эзафагастом з’яўляюцца малпы.
Самец 18-24 мм даўжынёй, шырынёй да 0,68-0,74 мм, самкі — адпаведна 18-30 і 0,74-0,9 мм. і прыкладна аднолькавыя, даўжыня самцоў 8-13 мм, шырыня 0,31-0,41 мм, Даўжыня самак—11,5-19 мм, шырыня 0,38-0,54 мм. Яйцы авальныя з тонкай абалонкай даўжынёй 0,051-0,08 мм, шырыня-0,029-0,043 мм.
Чалавек рэдка заражаецца гэтым гельмінтозам. Хвароба сустракаецца ў Афрыцы (Нігерыя, Уганда, Гана, Эфіопія), Інданезіі і ў Паўднёвай Амерыцы (Бразілія).
Крыніцай інвазіі з’яўляюцца малпы. Чалавек заражаецца пры ўжыванні ў ежу садавіны і агародніны, кантамінаваных лічынкамі, праз ваду, якая змяшчае лічынак, а таксама праз брудныя рукі.
Жыццёвы цыкл паразіта Яйцы гельмінтаў вылучаюцца з спаражненнямі. Праз 2 сутак з яец выходзяць лічынкі. Пасля развіцця і 2-х лінек, лічынкі становяцца інвазійнымі і праз рот трапляюць у чалавека, укараняюцца ў слізістую абалонку або падслізістую аснову тоўстай кішкі. Праз 48 гадзін вакол лічынкі утвараецца гранулематозная тканка — утвараецца . Паразіт ліняе яшчэ раз, пасля чаго выходзіць у прасвет тоўстай кішкі, дзе адбываецца 4-я лінька і далейшае развіццё гельмінта. Праз 15-20 дзён гельмінты дасягаюць палавой сталасці, і самка пачынае адкладаць яйцы. Магчыма заражэнне лічынкамі і праз скуру.
У чалавека лічынкі могуць не выходзіць у прасвет тоўстай кішкі; нярэдка яны пранікаюць пад серозную абалонку, дзе інкапсулюецца, фармуючы паразітарныя кісты, у якіх могуць дасягаць палавой сталасці.
Патагенез Патагенез захворвання абумоўлены сенсібілізацыяй арганізма прадуктамі абмену гельмінта, якія асабліва інтэнсіўна вылучаюцца падчас лінькі лічынак, што паразітуюць у сценцы тоўстай кішкі (так званая «вузельчыкавая хвароба»). У сувязі з заносам мігруючымі лічынкамі ўзбуджальніка ў сценку тоўстай кішкі патагеннай мікрафлоры, магчыма нагнаенне вузельчыкаў. Назіраецца запаленне тоўстай кішкі, Парушэнне функцыі кішачніка.
Паталагічная анатомія Паразітарныя кісты лакалізуюцца пад серознай абалонкай тоўстай кішкі, маюць шаравата-жоўты колер, у дыяметры дасягаюць 1,5 см. На разрэзе вызначаецца цэнтральная паражніна, запоўненая жаўтлява-зялёнай гноепадобнай масай, у якой знаходзіцца гельмінт жаўтлявага або залаціста-карычневага колеру. У выпадку гібелі гельмінта, у кісце развіваецца фіброзная ткака, магчымая кальцыфікацыя.
Клінічная карціна Адрозніваюць 2 перыяды эзафагастамозу: ранні (ларвальны), падчас якога адбываецца ўкараненне лічынак у сценку кішачніка, і позні (імагінальны), калі гельмінт паразітуе ў прасвеце тоўстай кішкі. Для ларвальнага перыяду характэрныя зніжэнне апетыту, слабасць, апатыя, боль у жываце, дыярэя, пахуданне. У імагінальным перыядзе хвароба працякае субклінічна альбо выяўляецца дыярэяй.
Пры лакалізацыі паразітарных кіст пад серознай абалонкай у схуднелых хворых пальпаторна можна вызначыць па ходзе тоўстай кішкі шчыльныя пухлінападобныя ўтварэнні.
Найбольш частымі ўскладненнямі эзафагастамозу з’яўляюцца абтурацыя або інвагінацыя тоўстай кішкі на ўзроўні лакалізацыі паразітарных кіст.
Лячэнне Дыягностыка магчыма ў імагінальным перыядзе хваробы на падставе анамнезу і выяўлення яец гельмінта. Дыферэнцыяльны дыягназ праводзяць з пухлінай кішэчніка.
Лячэнне праводзяць тыябендазолам, звычайна па 25 мг/кг 2 разы на суткі на працягу 2-3 дзён у комплексе з гіпасенсібілізавальнымі сродкамі і вітамінамі. Сутачная доза тыябендазолу для дарослага 1 г. Проціпаказаны пры цяжарнасці. Пры абтурацыі і/або інвагінацыі тоўстай кішкі патрабуецца хірургічнае выдаленне паразітарных кіст.
Прагноз звычайна спрыяльны; пры ўскладненні — спрыяльны толькі пры ўмове аператыўнага ўмяшанняБольшая медицинская энциклопедия. т 27., М. 1986 г., стр. 550..
Эзафагастамозы жывёл Жывёлы заражаюцца пры заглынанниі інвазійных лічынак паразіта з кормам і вадой. Хвароба праяўляецца расстройствамі стрававання, вадкімі фекаліямі з дамешкам крыві і слізі, ліхаманкай, зніжэннем апетыту, схудненнем, анеміяй. Пры значнай інвазіі жывёлы гінуць.
У лячэнні выкарыстоўваюць розныя антыгельмінтыкі. Мерамі прафілактыкі з’яўляюцца папераджальная дэгельмінтызацыя, абеззаражванне памяшканняў, інвентару.
Свойскія жывёлы Нематоды роду паразітуюць у буйной рагатай жывёлы (), авечак (, ), свіней ( і ).
Даўжыня эзафагастомумаў да 2 см; дарослыя гельмінты лакалізуюцца ў прасвеце, а лічынкі — у сценцы тоўстых кішак.
Дзікія жывёлы Захворванне адзначана ў дзікіх капытных, у тым ліку такіх відаў, як , , і , , .
Крыніцы
Літаратура
Гельминтозы жвачных животных / И. С. Жариков, Ю. Г. Егоров. — Минск : Ураджай, 1977. — 174, с. : ил., табл. ; 20 см. — Библиография: с. 173―175 (45 назв.). — 3000 экз. — 40 к. Демидов Н. В., Потемкина В. А. Справочник по терапии и профилактике гельминтозов животных. — М., 1980
Катэгорыя:Рабдытыдозы Катэгорыя:Рабдытыды