Хомер () — горад у штаце Аляска (ЗША). Размешчаны на паўднёвым захадзе паўвострава Кенай. Плошча — 58,1 км². Каля горада пачынаецца вузкая пясчаная каса, якая ўдаецца ў заліў Качамак. Каса, працягласцю каля 7 кіламетраў, называецца Хомер Спліт.
Узнікненне паселішча звязана з радовішчамі вугалю, якія былі знойдзены ў 1890-х гадах, але вёскі ў ваколіцах з’явіліся раней. Хомер атрымаў сваю назву ў гонар першапраходца Хомера Пенакака, які высадзіўся тут у канцы XIX стагоддзя ў пошуках золата. З 1980 года ў Хомеры размяшчаецца адміністрацыя Аляскінскага марскога нацыянальнага запаведніка. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Крыстэн Фолкнер, амерыканская велагоншчыца, алімпійская чэмпіёнка Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Аляскі