Эдуард Міхайлавіч Маскалёў (; нар. 22 снежня 1973) — украінскі военачальнік, генерал-маёр Узброеных сіл Украіны, камандуючы аператыўна-стратэгічнай групоўкай войск «Адэса»Президент України назвав Москальова командиром ОСУВ «Одеса» у зверненні 21 лютого 2023. У 2022 годзе — камандуючы групоўкай Аб’яднаных сілаў Узброеных сіл Украіны, камандуючы аператыўна-тактычнай групоўкай на ўсходзе; раней — начальнік штаба — першы намеснік камандуючага сіламі аператыўнага камандавання «Усход» Сухапутных войск Узброеных сіл Украіны. З 15 жніўня 2024 года ўзначальвае ваенную камендатуру на тэрыторыі Курскай вобласці. Удзельнік расійска-украінскай вайны.

Біяграфія У 2012 годзе ўзначаліў 300-ы вучэбны танкавы полк 169-га вучэбнага цэнтра Сухапутных войск.

15 сакавіка--10 чэрвеня 2022 года — камандуючы Аб’яднанымі сіламіУказ Президента України № № 136/2022 від 15 березня 2022 року «Про призначення Е.Москальова Командувачем об'єднаних сил».

З чэрвеня 2022 года — камандуючы аператыўна-тактычнай групай на Усходнім фронце.

26 лютага 2023 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Украіны № 113/2023 вызвалены ад пасады камандуючага Аб’яднанымі сіламі.

Станам на сакавік-красавік 2023 года — камандзір аператыўна-стратэгічнай групоўкі войск «Адэса».

15 жніўня 2024 года — прызначаны кіраўніком створанай на падкантрольнай украінскім ваенным тэрыторыі Курскай вобласці ваеннай камендатуры.

Узнагароды Ордэн «Багдана Хмяльніцкага» II ступені (19 сакавіка 2022 года) — за асабістую мужнасць і самаадданыя дзеянні, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вернасць ваеннай прысязе; Ордэн «Багдана Хмяльніцкага» III ступені (29 верасня 2014 года) — за асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці УкраіныУказ Президента України № 747/2014 від 29 вересня 2014 року «Про відзначення державними нагородами України».

Крыніцы

Спасылкі Указ Президента України Пора зрілості «Десни» Зимовий біатлон вперше в історії вітчизняного війська

Катэгорыя:Генерал-маёры (Украіна)