Інстытут газу НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне прыкладной тэорыі гарэння, цеплаабмену, газадынамікі, тэрмахіміі, тэрмадынамікі, кінетыкі і іншых навуковых напрамкаў у спалучэнні з прыкладнымі даследаваннямі, накіраванымі на распрацоўку тэхналогій і абсталявання для рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання прыроднага газу і іншых відаў паліва ў прамысловасці, энергетыцы, на транспарце, у камунальнай цеплаэнергетыцы. Створаны ў 1949 годзе як Інстытут выкарыстання газу ў камунальнай гаспадарцы і прамысловасці АН УССР, пад сучаснай назвай — з 1963.
Структура Аддзел тэрмахімічных працэсаў і нанатэхналогій Аддзел тэхналогіі альтэрнатыўны паліў Аддзел газавых тэхналогій Аддзел абароны атмасфернага паветра ад забруджвання Лабараторыя абыходжання з небяспечнымі рэчывамі і адходамі Аддзел высокатэмпературнага цепламасаабмену Аддзел тэрмічных гетэрагенных працэсаў Аддзел праблем прамысловай цеплатэхнікі Аддзел плазменных працэсаў і тэхналогій Цэнтр вадародных тэхналогій
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны