Педыяструм (Pediastrum) — род мікраскапічных цэнабіяльных зялёных водарасцей, які налічвае каля 400 відаў.

Назва Навуковая назва ўтворана ад  — нага і  — зорка.

Апісанне Клеткі размешчаны ў плоскіх аднаслаёвых цэнобіях зорчатай або круглявай формы, якія змяшчаюць ад 4-х да 512 клетак, альбо канцэнтрычнымі коламі, альбо спіральна, альбо без пэўнага упарадкавання. Клеткі вуглаватыя, шчыльна прылягаюць адна да аднаго або ўтвараюць прасветы ў выглядзе скразных адтулін у цэнобіі. Кожная дарослая клетка змяшчае адзін прысценны хларапласт з некалькімі пірэноідамі і некалькі ядраў. Клеткавая абалонка тоўстая, кутынізаваная, часам насычаная крэмнязёмам, са структурнымі ўтварэннямі (бародаўкі, шыпікі, зморшчыны) або без іх.

Размнажэнне Размнажэнне адбываецца двума шляхамі: палавым і бясполым.

Бясполае размнажэнне — зааспоры. Зааспоры маюць два жгуцікі, акружаныя слізістай абалонкай і вызваляюцца ў выніку разрыву абалонкі мацярынскай клеткі, пасля чаго фармуюць новы цэнобій.

Палавой працэс — ізагамія. Гаметы менш зааспор, паруецца пярэднім канцом, утвараючы зіготу, што пасля перыяду спакою ўтварае зааспоры, якія ператвараюцца ў нерухомыя клеткі-паліэдры. Унутры паліэдраў ўзнікаюць новыя цэнобіі.

Распаўсюджанне ў прыродзе Большасць відаў роду касмапаліты. Распаўсюджаныя ў розных, пераважна прэснаводных, эўтрафаваных вадаёмах, у планктоне, часам у перыфітоне.

Прымяненне чалавекам Віды роду з’яўляюцца індыкатарамі эўтрофнага забруджванне вадаёмаў, якія выкарыстоўваюцца пры ацэнцы стану вадаёма па водарасцевым складзе.

Крыніцы

Літаратура

Костіков І. Ю., Джаган В. В. та ін. Ботаніка. Водорості та гриби — К.: Арістей, 2006 , Прісноводні водорості Української РСР, під ред. ., К.: Вища школа, 1984 Краткий определитель хлорококковых водорослей Украинской ССР / АН УССР. Ин-т ботаники им. Н. Г. Холодного; — К., Наук. думка, 1990 — 208 с.

Спасылкі Рід Pediastrum на Index Nominum Algarum

Катэгорыя:Зялёныя водарасці