Gepanzerte Transport Kraftfahrzeug Boxer — германа-нідэрландская баявая браняваная машына модульнай сістэмы.

Створана нямецкімі фірмамі Krauss-Maffei Wegmann, Rheinmetall AG і нідэрландскай Stork. Пастаўка першых з 272 бронетранспарцёраў ва Узброеныя сілы Германіі пачалася ў верасні 2009 года. Узброеныя сілы Нідэрландаў атрымалі першыя Boxer у 2011.

Машына можа абсталёўвацца разнастайным узбраеннем і прызначана для выкарыстання ў механізаваных падраздзяленнях сухапутных войскаў. Цана адной адзінкі складае каля €3,9 млнСемейство колесных бронированных машин Boxer , Сергей Суворов. Журнал «Обозрение армии и флота», № 6, 2012 г. на сайте ОТВАГА..

Boxer важыць 33 тоны. Асноўны корпус выкананы са сталёвай броні высокай цвёрдасці, забяспечвае абарону ад куль, аскепкаў артылерыйскіх снарадаў і процітанкавых мін. Уяўляе сабой модульную сістэму (баявы адсек зменны, шасі і адсек кіравання ўніфікаваныя). Машына можа выконваць розныя задачы, у залежнасці ад устаноўленага баявога модуля, і мае некалькі мадыфікацый: БТР, БМП са стабілізаванай 30-мм гарматай, камандна-штабная, грузавая мадыфікацыя для дастаўкі ўзбраення і боепрыпасаў, БРЭМ, медыцынскі і знішчальнік танкаў.

Крыніцы

Спасылкі

Видеоролик: GTK Boxer — бронетранспортёр

Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Германіі