Бараўскі́ лесапі́льны заво́д — колішняе прамысловае прадпрыемства ў Расійскай імперыі, якое дзейнічала ў 1902—1914 гадах у вёсцы Баравая Клімавіцкага павета (зараз у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).

Завод меў паравы рухавік (1908), рухавік (1910), паравую машыну і 12 электрычных рухавікоў (1913). Вырабляў дошкі, бочкі, пілаваныя клёпкі для бочак, гонты. У 1910 годзе на заводзе працавалі 150 рабочых.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Катэгорыя:З’явіліся ў 1902 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1914 годзе Катэгорыя:Гісторыя Касцюковіцкага раёна