Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Агульная характарыстыка У цяперашнім выглядзе ўніверсітэт быў створаны ў 1988 годзе, хоць яго карані ўзыходзяць да Сіднейскай механічнай школы мастацтваў, заснаванай у 1870-х гадах, першай тэхнічнай вучэльні на аўстралійскім кантыненце. Сёння ўніверсітэт з’яўляецца домам для больш чым 45 даследчых цэнтраў і інстытутаў. Установа навучае каля 32 тысячы студэнтаў штогод, з якіх 2/3 навучаецца на бакалаўрыяце, а астатнія ў магістратуры і аспірантуры. Сімвалам універсітэта з’яўляецца ўніверсітэцкі хмарачос вышынёй 120 метраў, самы высокі навучальны будынак у Аўстраліі.
Структура Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук Школа бізнесу Факультэт дызайну, архітэктуры і будаўніцтва Факультэт інжынерыі і інфармацыйных тэхналогій Вышэйшая школа здароўя Факультэт здароўя Факультэт права Факультэт прыродазнаўства Школа міждысцыплінарных інавацый
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Крыніцы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі Катэгорыя:Сідней Катэгорыя:1988 год у Аўстраліі