Сілан (Сіла Нічыпаравіч) Гусеў (, в. Калясянка, цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобласці — , Мінск) — беларускі празаік.

Біяграфія Быў батраком у памешчыка, з 1913 года працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджанне рэвалюцыйных пракламацый у 1914 годзе высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў на Балтыйскім флоце. У пачатку кастрычніка 1917 года прыкамандзіраваны на крэйсер «Аўрора». Браў удзел у штурме Зімняга палаца. Служыў у Чырвонай гвардыі і Чырвонай Арміі, а таксама на Чарнаморскім флоце. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У складзе першага Чавускага рэвалюцыйнага атрада ваяваў супраць легіянераў Доўбар-Мусніцкага на тэрыторыі Чавускага, Быхаўскага і Магілёўскага паветаў. У 1921—1930 гадах быў на партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі.

Скончыў у 1933 годзе Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Менску. Да 1941 г. працаваў дырэктарам Дома творчасці пісьменнікаў БССР і адначасова з’яўляўся рэдактарам літаратурнага альманаха «Атака», рэдактарам літаратурнага аддзела Радыёкамітэта, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР, у 1933—1941 гадах дырэктарам Беларускага аддзялення Літфонду СССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі. Двойчы быў паранены. У пасляваенны час працаваў ва ўстановах культуры, друку Беларусі, у тым ліку адказным сакратаром камісіі аргкамітэта СП БССР, у 1945—1946 гадах вучоным сакратаром Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1940 года.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 62/23/2).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, медалямі.

Творчасць У друку выступаў з 1928 года (часопіс «Полымя рэвалюцыі»). Аўтар зборніка апавяданняў «За жыццё» (Мінск, 1934), аповесці «Шлях юнака» (Мінск, 1938).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны