«Тата, мама, служанка і я» — артыкул Луі дэ Фюнэс () — французскі фільм рэжысёра Жана-Поля ле Шануа, які выйшаў у 1954 годзе.

Праз два гады быў зняты працяг фільма — «Тата, мама, мая жонка і я». На аснове гэтых кінакамедый пазней была створана тэатральная п’еса «Тата, мама, служанка і… вы».

Сюжэт Доўгія гады раніца ў доме на Манмартры заўжды пачыналася аднолькава. Бразгатаў будзільнік, гугнявіла радыё, служанка на кухні раскладвала пасьянс, тата ўспамінаў прамудрасці Дэмасфена, мама гатавала сняданак.

Галоўны герой, сын Рабер, рос, сталеў, стаў вышэй за свайго тату ростам і нават уладкаваўся стажорам у вядомага адваката. Праўда, у адзін звычайны зімовы дзень у жыцці Рабера адбыліся вялікія змены. Малады чалавек нечакана страціў працу і пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Катрын — прыёмнай маці цудоўнага дзіцяці. І шмат што пачало змяняцца ў кватэры дружнай сям’і Ланглуа.

Інтэлігентныя маці і тата не адразу змаглі пагадзіцца з незвычайным выбарам сына — узяць за жонку «жанчыну з дзіцем». І толькі сапраўдная душэўная чуласць, уласцівая героям, дапаможа ім зразумець адзін аднога. І нават пацешны сусед па доме спадар Каламель (Луі дэ Фюнэс) зробіць сваё сціплае ўкладанне ў стварэнне новай сям’і. Сям’і, якая зараз будзе шчаслівая ў доме на ўзгорку яшчэ доўгія гады, і раніца будзе пачынацца аднолькава — з узаемнай пяшчоты і трапяткога кахання…

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы 1954 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1954 года