Рабер Асейн (, пры нараджэнні — Абрахам Асейнаф (); , XII акруга Парыжа — , Эсэ-ле-Нансі) — французскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, прадзюсар, мастацкі кіраўнік тэатра «Марыньі» (Парыж). Біяграфія Асэйн граў у шматлікіх сваіх фільмах: «Смерць забойцы» (1963), «Кругі пад вачыма» (1964), «Вампір з Дзюсельдорфа» (са сваёй спадарожніцай жыцця Мары-Франс Пізье), «Вяроўка і кольт» («Могілкі без крыжоў»)», «Кропка падзення» (1970). У 1967 зняў карціну «Я забіў Распуціна».

Але самы вялікі поспех Асейн меў у ролі графа Тулузскага Жафрэя дэ Пейрака ў экранізацыях Бернара Бардэры пяці раманаў Анн і Серж Голан пра Анжаліку, дзе яго партнёркай стала французская актрыса Мішэль Мерсье. Рабер Асейн і Мішэль Мерсье былі партнёрамі восем разоў: пяць разоў у «Анжэліцы», і яшчэ тройчы ў фільмах «Другая ісціна», «Гром нябесны» і «Вяроўка і кольт».

Яго характэрнай знешнасцю і голасам, уменнем ляпіць складаныя характары карысталіся рэжысёры Крысціян-Жак («Другая ісціна» 1966), К. Атан-Лара («Забойца» 1962), Ж. Латнер («Прафесіянал»), Клод Лелуш «Адны і іншыя» (Bolero/Les Uns Et Les Autres, 1981) і інш. Дэні дэ Ла Патэльер даў яму вельмі цікавую ролю ў фільме 1973 «Забароненыя святары». Фільмаграфія (1981) «Прафесіянал» — камісар Разен (1995) «Адвержаныя» — вядучы цырымоніі

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Францыі