Філіс Шанэ Фрэнсіс (, нар. ) — амерыканская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў спрынце, алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету.

Фрэнсіс заваявала залаты алімпійскі медаль і званне алімпійскай чэмпіёнкі ў складзе зборнай ЗША ў эстафеце 4×400 метраў на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра. Яна заваявала тытул чэмпіёнкі свету на чэмпіянаце ў Лондане 2017 года на дыстанцыі 400 метраў і ў эстафеце 4×400 метраў.

На чэмпіянаце свету 2019 года заваявала чарговае «золата» ў жаночай эстафеце 4×400 метраў. Крыніцы