Фларан Манаду (; нар. , Віёрбан) — французскі плывец, алімпійскі чэмпіён 2012 года на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем, 7-разовы чэмпіён свету і 9-разовы чэмпіён Еўропы. Малодшы брат алімпійскай чэмпіёнкі па плаванні Лор Манаду. Экс-рэкардсмен свету на дыстанцыі 50 метраў на спіне на «кароткай вадзе». Універсал, выступае ва ўсіх відах плавання.
На 4 Алімпійскіх гульнях запар выйграваў медаль на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем (2012 — золата, 2016 — срэбра, 2020 — срэбра, 2024 — бронза).
26 ліпеня 2024 года падчас цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы нёс сцяг Францыі (разам з лёгкаатлеткай Мелінай Рабер-Мішон), а затым разам з ёй жа прынёс алімпійскую клятву ад імя спартсменаў. Крыніцы