Вожык, сапраўднае імя Дзмітрый Васілевіч Зайко (нар. 22 студзеня 1987, Сянно) — беларускі рэп-выканаўца.
Біяграфія Працаваў метадыстам па фальклоры, займаўся народнымі танцамі, а таксама стварыў фальклорны гурт «Крывія» і быў яго мастацкім кіраўніком.
Творчасць Адзін з самых папулярных рэп-выканаўцаў Беларусі. Вядомы сваёй палітычнай сатырай і рамантычнай лірыкай.
Пачаў творчую дзейнасць у складзе фармацыі ТА «Лопата» у 2004 годзе.
У 2010 годзе выступіў на конкурснай праграме фестываля «Басовішча».
У 2011 годзе выпусціў дэбютны альбом «У віры падзей».
Пасля вялікага перапынку ў 2015 годзе пры падтрымцы «Арт Сядзібы» прадставіў міні-альбом «Лікёры».
У 2017 годзе вырашыў паспрабаваць свае сілы ў нацыянальным адборы на Еўрабачанне. Для гэтага Вожык запісаў песню «Забі, Божа» ў стылі фолк-хіп-хоп. Асновай трэка стала народная песня, якая была запісаная падчас збору фальклору ў 1997 годзе ў вёсцы Раманоўка Сенненскага раёну.
За дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі выпусціў песню «9 мільёнаў».
У траўні 2023 года прэзентаваў сваю праграму «Дзевяць мільёнаў» на канцэрце ў Батумі, куды Вожык пераехаў жыць пасля палітычнага пераследу ў Беларусі.
Грамадзянская пазіцыя У 2020 годзе падпісаў Адкрыты ліст дзеячоў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць чорныя спісы і спыніць ціск на дзеячоў культуры, якія не згодныя з палітыкай беларускіх уладаў.
Дыскаграфія
Альбомы
У віры падзей (2011).
EP
Лікёры (2015). Дзевяць мільёнаў (Частка першая) [Летуценнікі] (2021).
Сінглы
Бандэра (2014). Абіраем Лукашэнку (2015). Забі, Божа (2017). Дзевяць мільёнаў (2020).
Кліпы
Вожык п/у F.L. — На Дняпры (2011).
Удзел у іншых рэлізах
ТО Лопата — Привет, кузен! (2009). Zeman — Апельсин (2010). ТО Лопата — Кап-кап (2012). Складанка беларускамоўнай рэп-музыкі «Жалуды» (2013). ZnaROCK — Авітаміноз (2014). Zeman — Коска (2014). Складанка «Сёмы Прэм’ер Тузін» (2014).
Зноскі
Катэгорыя:Рэперы Беларусі