Інстытут фізіялогіі імя А. А. Багамольца НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне малекулярнай фізіялогіі, біяфізікі, нейрафізіялогіі, паталагічнай фізіялогіі.
Гісторыя Папярэднікамі Інстытута Багамольца з’яўляюцца Інстытут клінічнай фізіялогіі АН УССР (заснаваны 9 мая 1934) і Інстытут эксперыментальнай біялогіі і паталогіі Міністэрства аховы здароўя УССР (заснаваны ў 1930). Абодва інстытуты працяглы час узначальваліся украінскім савецкім фізіёлагам Аляксандрам Багамольцам, які быў таксама прэзідэнтам Акадэміі навук Украінскай ССР.
Інстытуты былі аб’яднаны ў 1953 годзе і названы ў гонар А. А. Багамольца.
Структура Аддзел фізіка-хімічнай біялогіі клетачных мембран Аддзел біяфізікі іонных каналаў Аддзел біяфізікі сэнсарнай сігналізацыі Аддзел цыталогіі Аддзел нервова-мышачнай фізіялогіі Аддзел фізіялогіі нейронавых сетак Лабараторыя сінаптычнай перадачы Аддзел фізіялогіі рухаў Лабараторыя біялогіі стваловых клетак Аддзел агульнай і малекулярнай патафізіялогіі Аддзел фізіялогіі кровазвароту Аддзел імунафізіялогіі Аддзел гіпаксіі Аддзел клінічнай фізіялогіі злучальнай тканкі
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны