Інстытут украінскай мовы НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення літаратуры, мовы і мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне праблем даследавання ўкраінскай мовы.
Гісторыя Інстытут украінскай мовы створаны 16 кастрычніка 1991 г. на базе ўкраіністычных аддзелаў Інстытута мовазнаўства імя А. А. Патэбні НАН Украіны. Працягваў навуковыя традыцыі Інстытута ўкраінскай навуковай мовы Усеўкраінскай акадэміі навук (УАН), які быў утвораны 30 мая 1921 г. на базе тэрміналагічных камісій Украінскага навуковага таварыства ў Кіеве і Правапісна-тэрміналагічнай камісіі УАН.
Структура Аддзел граматыкі і навуковай тэрміналогіі Група граматыкі Група навуковай тэрміналогіі Аддзел гісторыі ўкраінскай мовы і анамастыкі Група гісторыі ўкраінскай мовы Група анамастыкі Аддзел лексікалогіі, лексікаграфіі і структурна-матэматычнай лінгвістыкі Аддзел стылістыкі, культуры мовы і сацыялінгвістыкі Група сацыялінгвістыкі Група стылістыкі і культуры мовы Аддзел дыялекталогіі
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны Катэгорыя:Інстытуты нацыянальных моў