Роча () — горад на паўднёвым усходзе Уругвая, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага дэпартамента.

Гісторыя Быў заснаваны ў 1793 годзе. Атрымаў статус малога горада (Villa) яшчэ да здабыцця краінай незалежнасці. 7 ліпеня 1880 года становіцца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Роча, а 10 студзеня 1894 года атрымлівае статус горада (Ciudad).

Геаграфія і клімат Размешчаны за 70 км на паўночны ўсход ад горада Сан-Карлас, прыкладна за 210 км ад Мантэвідэа. Уздоўж заходняй ускраіны горада працякае рака Роча. Абсалютная вышыня — 27 метраў над узроўнем мора.

Клімат — мяккі акіянічны, з цёплым летам і халаднаватай зімой. Сярэднегадавая тэмпература: 16°С; сярэдняя тэмпература студзеня: 21,7°С; ліпеня: 10,9°С. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў: 1123 мм.

Насельніцтва Насельніцтва паводле даных на 2011 год складае 25 422 чалавекі.

Год Насельніцтва 1908 12 200 1963 19 484 1975 21 502 1985 24 013 1996 26 017 2004 25 538 2011 25 422 Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de Uruguay

Вядомыя выхадцы Альберта Дэмічэлі — уругвайскі дзяржаўны дзеяч Алехандра Ларэнса-і-Ласада — уругвайскі дыпламат.

Крыніцы

Спасылкі INE map of Rocha

Катэгорыя:Гарады Уругвая