Зараптэры (Zoraptera) — атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем (сумяшчаюць прыметы тараканавых і тэрмітаў).

Даўжыня да 3 мм, ротавы апарат жавальны, вусікі дзевяцічленікавыя. Большасць відаў бяскрылыя і сляпыя, хоць некаторыя маюць дзве пары перапончатых крылаў з рэдкімі жылкамі і вочы.

Вядома каля 30 відаў. Сустракаюцца на розных кантынентах, але ў Еўропе не выяўлены.

Жывуць у лясным подсціле, гнілой драўніне, пад карой, С.498. Утвараюць калоніі, але не з'яўляюцца грамадскімі насякомымі. Кормяцца іншымі членістаногімі і спорамі грыбоў.

Крыніцы

Катэгорыя:Атрады насякомых